З 16 па 18 снежня ў нашай парафіі прайшлі Адвэнтовыя рэкалекцыі. Праводзіў іх ксёндз Віктар Місевіч.
 
Напрацягу трох дзён святар прамаўляў гамілію падчас Імшаў, удзяляў сакрамэнт споведзі, прапаведваў бацькам, дзецям і моладзі. Гэта быў час духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.
 
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж Ірыны Гайдамовіч.