26 лістапада ў парафіяльным доме імя бл. айца Францішка Ярдана сабраліся ўсе, хто хацеў у радаснай атмасферы адзначыць заканчэнне літургічнага года. Такія балі альбо вечарыны «андрэйкі» па традыцыі праходзяць перад пачаткам Адвэнту.
 
Арганізатарам і ініцыятарам забавы вось ужо шосты год з’яўляецца кс. Уладзімір Шыдлоўскі. Да браслаўскіх парафіянаў далучыліся таксама маладыя вернікі сальватарыянскай парафіі Святога Духа з Віцебска. Усіх прысутных чакаў пачастунак, выступленне музычнага гурта «SounDay Band». Сюрпрызы былі падрыхтаваны і для самых маленькіх удзельнікаў балю. А таксама па традыцыі прайшла латарэя сярод усіх удзельнікаў.
Хрысціянскі баль парадаваў кожнага і зрабіў па-сапраўднаму цудоўным вечар перад Адвэнтам. 
 
Фота: Марыя Угарынка