18 кастрычніка праходзіла Сусветная ініцыятыва «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”. Да яе далучыліся і дзеці нашай парафіі.
 
Дадзеная ініцятыва арганізуецца Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” і мае на мэце папулярызаваць ружанцовую малітву сярод дзяцей і іх бацькоў. Сёлета дзеці свету маліліся аб міры і супакоі.
 
На жадь, па тэхнічных прычыных не ўдалося далучыцца да відэатрансляцыі тэлемосту з парафій Беларусі, але гэта не перашкодзіла правесці малітву.