У нядзелю 4 верасня наша парафіяльная супольнасць малілася ў інтэнцыі вучняў і настаўнікаў, катэхетаў, ― усіх, хто распачаў новы навучальны і катэхетычны год. Тых, хто дзеліцца ведамі і хто іх атрымлівае.
 
Пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд пажажаў дзецям і моладзі багатых плёнаў навучання, мудрасці настаўнікам і выхавацелям, а таксама нагадаў бацькам пра іх абавязак клапаціцца аб духоўным развіцці сваіх дзяцей. 
 
Напрыканцы святой Імшы адбылося асвячэнне школьных прыналежнасцяў. 
 
фота: Ірына Гайдамовіч