Ранкам суботы 20 жніўня ў нашым санктуарыі была добрая магчымасць для сужонкаў аднавіць абяцанні, дадзеныя імі падчас сакрамэнту шлюбу. Як адзначыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, гэта цырымонія стане добрай традыцыяй браслаўскіх урачыстасцяў.
Аднаўленне абяцанняў у нашай парафіі адбываецца таксама ў свята Святой Сям’і. Але падчас урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў ёсць добрая нагода маліцца за сем’і праз заступніцтва Марыі.
Як адзначыў біскуп Аляксандр, прамаўляючы наноў адзін аднаму словы абяцанняў, сужонкі нагадваюць сабе галоўныя прынцыпы шчаслівага жыцця ў сужэнстве, а такама тое, што ў любых сітуацыях варта маліцца за свайго сужонка і клапаціцца адзін пра аднаго. 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота Ірыны Гайдамовіч