З 22 па 24 ліпеня ў нашай парафіі адбыліся Дыяцэзіяльныя Дні моладзі. Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі прапанавала маладым людзям паразважаць над тым, што азначае прабываць у супольнасці, "ламанні хлеба і ў малітвах".
 
Таму кожны дзень праходзілі канферэнцыі, круглыя сталы на тэмы малітвы, вучэння Апосталаў, Эўхарыстыі і супольнасці. Дні былі напоўнены малітвай і навучаннем. Па водгукам удзельнікаў, гэта быў сапраўды карысны для іх час, які да таго ж прынёс новыя знаёмствы.
 
Фота Ірыны Гайдамовіч