Шаноўныя парафіяне, у сувязі з вайной на Украіне і адсутнасцю дамоўленасці паміж уладамі нашых краін прагнем агарнуць малітвай усіх людзей, якія церпяць з гэтай нагоды. 
 
Прапануем вам далучыцца да штодзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая будзе трываць на працягу тыдня (панядзелак - пятніца, ад 14:00 да 18:00), а таксама на працягу сутак з 10 раніцы чацвера 10 сакавіка да 10 раніцы пятніцы 11 сакавіка ў капліцы Сясцёр Эўхарыстак (Гагарына, 31,А). 
 
Далучаем спасылку на форму, дзе можна выбраць час і запісацца на адарацыю днём і ноччу 10 - 11 сакавіка 2022.
 
УСЁ МАГЧЫМА ДЛЯ ТАГО, ХТО ВЕРЫЦЬ! (Мк 9, 23).