У зале дома айца Францішка Ярдана ў суботу 27 лістапада сабралася звыш 100 чалавек рознага ўзросту на традыцыйны хрысціянскі баль. Гэта ўжо пяты баль у нашай парафіі.
 
Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі распачаў вечар супольнай малітвай. Потым сваім выступленнем радаваў парафіяльны гурт ,, EX ANIMA'' . Маладыя людзі з'яўляюцца пастаяннымі  ўдзельнікамі імпрэзы. І  гэта ўжо сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы з багатым рэпертуарам.
 
Сапраўдным сюрпрызам для гасцей  стала выступленне сталічнага Тэсла шоу. Артысты паказалі, што электрычнасцю можна кіраваць. Лямпы працавалі без падключэння да сетак, маланка танцавала, бенгальскія агні ўспыхвалі ў электрычным полі...
 
Як заўсёды, парадаваў пачастунак, асабліва вяндлінка ад ксяндза Станіслава.
 
Кожны квіток браў удзел у латарэі. Калонка, тэлефон і веласіпед трапілі ў рукі шчасліўчыкаў.
 
Вернікі правялі цудоўны запамінальны вечар! Выказваем словы ўдзячнасці ксяндзу Уладзіміру, ксяндзу Станіславу, а  таксама ўсім, хто дапамог арганізаваць імпрэзу.
 
Наталля Мацюкевіч
 
фота: Ірына Гайдамовіч
Анатоль Пальчэўскі