У нядзелю 5 верасня вернікі нашай парафіі маліліся ў інтэнцыі навучэнцаў, выхавацеляў, настаўнікаў і бацькоў, каб для ўсіх іх новы навучальны і катэхетычны год прынёс багатыя духоўныя плёны.
 
Пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд нагадаў дзецям і дарослым, што ва ўсіх цяжкіх момантах варта не забываць пра надзейнага сябра і настаўніка – Езуса Хрыста, які жадае кожнага падтрымаць і дапамагчы.
 
Па традыцыі завершылася святая Імша благаслаўленнем школьнікаў і асвячэннем школьных прыналежнасцяў.
 
Фота: Ірына Гайдамовіч