49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі?
- Шостая: не чужалож.
- Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго.
50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?
- Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.
51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?
- Сёмая: не крадзі.
- Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?
- Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.
53. Як гучыць восьмая запаведзь?
- He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?
- Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.
55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?
- Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.