З 19 па 22 жніўня ў вёсцы Далёкія (Браслаўскі раён) пройдуць сямейныя рэкалекцыі цвярозасці для ўсіх ахвотных.
 
Духоўныя практыкаванні арганізуе душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, якое дапамагае падысці да праблемы залежнасцяў у святле веры.
 
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.
 
 
Больш падрабязна пра праграму і ўдзел у рэкалекцыях можна даведацца па тэлефоне:
 
+375 33 325 57 64 – Юрый Гапонік