Блакітных азёр Валадарка, Ты – шлях да нябесных вышынь.
Прымі нашы мольбы і спевы, без ласкі Сваёй не пакінь!
 
ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫ САНКТУАРЫЙ 
МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ
 
г. Браслаў 
 
адпустовая ўрачыстасць 
20-21 жніўня 2021 г.
 
 
Праграма
20 жніўня, пятніца
 
18.30 - ружанцовая малітва
19.00 - святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)
20.45 - вечар арганнай музыкі (выканаўца Кацярына Мікалаева г. Мінск)
21.30 – набажэнства ў гонар Маці Божай паводле ўсходняга абраду
22.30 - малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі)
23.15 – ружанцовая малітва, працэсія з абразом Маці Божай і свечкамі па вуліцах горада
 
21 жніўня субота
00.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруе біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
09.00  – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
09.35 – ружанцовая малітва
11.00 – урачыстая св. Імша на палявым алтары (цэлебруе Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец
 
 
Арганізацыйныя заўвагі
  • У сувязі з пандэміяй каранавірусу адмяняюцца пілігрымкі і начное чуванне.
  • У касцеле будзе магчымасць запісаць Інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.
  • Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.