Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
 
1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду свята благаслаўлёнага Францішка Ярдана, заснавальніка сальватарыянаў;
  • у чацвер свята св. Марыі Магдалены;
  • у пятніцу свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы;
  • у наступную нядзелю  успаміну святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Шчыра дзякуем усім парафіянам за фінансавую дапамогу ў рамонце прэзбітэрыя ў нашым касцёле.
 
5. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 20 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.
 
6. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.