КАМУНІКАТ
адносна магчымасці атрымання поўнага адпусту ў Каталіцкім Касцёле з нагоды Юбілейнага Года Святога Юзафа
(8 снежня 2020г. – 8 снежня 2021г.)
 
Апостальская Пэнітэнцыярыя 8 снежня 2020 года выдала Дэкрэт, у якім з нагоды Юбілейнага Года Святога Юзафа, абвешчанага Папам Францішкам у гонар 150-годдзя абвяшчэння Святога Юзафа заступнікам Паўсюднага Касцёла ўстанаўлівае ўмовы атрымання поўнага адпусту.
 
Поўны адпуст пры спаўненні звычайных умоваў (сакрамантальная споведзь, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца) удзяляецца вернікам, якія, выракшыся ў духу ўсякага граху, будуць удзельнічаць у падзеях Года Святога Юзафа ў парадку, устаноўленым гэтай Апостальскай Пэнітэнцыярыяй. 
 
- а. Поўны адпуст атрымліваюць тыя, хто не менш за 30 хвілін будзе разважаць над малітвай Пана (Ойча наш), альбо прымуць удзел прынамсі ў адным дні засяроджання з медытацыяй пра святога Юзафа.
 
- б. Тыя, хто па прыкладу Святога Юзафа, выканаюць учынак міласэрнасці для цела ці для душы, змогуць атрымаць дар поўнага Адпусту.
 
- в. Поўны Адпуст удзяляецца за малітву на Святым Ружанцы ў сем'ях і паміж заручанымі.
 
- г. Скарыстацца поўным Адпустам зможа кожны, хто штодня будзе даручаць сваю працу апецы Святога Юзафа, а таксама кожны вернік, які будзе маліцца аб заступніцтве Рамесніка з Назарэта, каб кожны, хто шукае працу, мог яе знайсці, а праца ўсіх каб была больш годнай.
 
- д. Поўны Адпуст удзяляецца вернікам, якія будуць чытаюць Літанію да святога Юзафа (у лацінскай традыцыі), альбо Акафіст да святога Юзафа - цалкам альбо, прынамсі, часткова (у візантыйскай традыцыі), альбо іншую малітву да святога Юзафа, уласцівую іншым літургічным традыцыям у інтэнцыі Касцёла, які пераследуецца ўнутры і звонку, а таксама ў інтэнцыі палёгкі ўсім хрысціянам, якія церпяць якую-кольвечы форму пераследу.
 
Акрамя вышэйзгаданых абставінаў, Апостальская Пэнітэнцыярыя дае поўны Адпуст вернікам, якія будуць прамаўляць кожную, зацверджаную Касцёлам малітву альбо акт адданасці ў гонар святога Юзафа, напрыклад, "Да Цябе, Святы Юзэфе", асабліва ў днях 19 сакавіка і 1 мая, у свята Святой Сям'і Езуса, Марыі і Юзафа, у Нядзелю Святога Юзафа (у візантыйскай традыцыі), 19-га чысла кожнага месяца і ў кожную сераду, якая паводле лацінская традыцыі – з’яўляецца днём ушанавання гэтага Святога.
У сучасным кантэксце санітарнай небяспекі дар поўнага Адпусту распаўсюджваецца асабліва на састарэлых, хворых, паміраючых і ўсіх, хто па аб’ектыўных прычынах не можа выйсці з дому, і хто ў сваім духу выракаючыся ўсялакага граху, з намерам выканаць, як толькі гэта будзе магчыма, звычайныя ўмовы Адпусту, прамовяць у сваім доме ці месцы, дзе затрымлівае іх перашкода, акт пабожнасці ў гонар Святога Юзафа, Надзеі хворых і Апекуна добрай смерці,  ахвяруючы з даверам Богу цярпенні і цяжкасці асабістага жыцця.
 
Віцебск, 17.03.2021г.
Курыя Віцебскай дыяцэзіі