З 10 па 11 жніўня пад апекай ксяндза Уладзіміра студэнты ў колькасці 22 чалавек вырашылі здзейсніць нялёгкі сплыў на лодках. 
Распачынаўся ён з браслаўскай турбазы да вострава «Кляштар» і з вострава да гары Маяк да заказной стаянкі, дзе быў запланаваны начлег. Сплыў ад турбазы да Маяка займаў 7 гадзін, а назад аж 8. Апрача цяжкасцей і мазалёў на руках ад веславання, заўсёды прысутнічаў добры настрой. Многія ўпершыню ўбачылі востраў, дзе калісьці быў кляштар, з якога паходзіць наш цудадзейны абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў. 
 
Мы былі захоплены чысцінёй і прыгажосцю браслаўскіх азёр. Сплыў даў кожнаму з нас шмат добрага, прыемнага. Некаторыя, пакінуўшы тэлефоны на «тым канцы берага» і з'яднаўшыся з прыродай, маглі паразважаць над сваім уласным жыццём, паразмаўляць тварам у твар з бліжнім. Іншыя, пакінуўшы штодзённныя турботы, выкарысталі гэты час, як адпачынак перад працай і вучобай. Для мяне ў гэты нялёгкі час пандэміі і грамадскага жыцця, сплыў адбіўся ў маім сэрцы як адна з найлепшых хвілін ў жыцці.