Раніцай 27 чэрвеня ад браслаўскага касцёла распачалася пілігрымка ў Будслаў некалькіх вернікаў нашай парафіі. Як вядома, сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, пілігрымкі з парафій не арганізуюцца. Але шанавальнікі Маці Божай Будслаўскай могуць наведваць Нацыянальны санктуарый у прыватным парадку.
 
Вернікі з Браслава плануюць пераадолець шлях да Будслава за пяць дзён. Пілігрымы запланавалі маліцца не толькі індывідуальна, але і збірацца на супольную малітву. 
 
Пілігрымы прапануюць усім жадаючым дасылаць ім свае інтэнцыі, у якіх яны будуць маліцца падчас шляху ў Будслаў. Інтэнцыі можна дасылаць у SMS-паведамленні або пісаць у Viber на нумар:
 
+375 (29) 255 57 14 Аляксей.
Святлана Жылевіч