
-
Удзяліць дыспенсу (звальненне - рэд.) ад удзелу ў нядзельных і святочных святых Імшах асобам, якія маюць сімптомы ВРВІ (падвышаная тэмпература, кашаль, галаўны боль г.д.), і асобам якія адчуваюць страх, нярэдка панічны, перад заражэннем.
Пры гэтым варта памятаць, што дыспенса не з’яўляецца забаронай удзелу ў набажэнстве ці св. Імшы, але звальненнем з абавязку ўдзелу без наступства граху. Разам з тым дыспенса не з’яўляецца звальненнем ад малітвы ўвогуле, наадварот, няхай нашая малітва ў гэтым часе будзе больш інтэнсіўнай і шчырай.
-
Тыя, хто карыстаецца дыспенсай, павінны далучацца да святой Імшы праз сродкі масавай інфармацыі, напр. праз радыётрансляцыю з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (нядзеля, першая праграма Беларускага радыё, 8.15), а таксама відэатрансляцыю на інтэрнэт-партале Catholic.by (8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30), або ў іншых сродках масавай камунікацыі. Партал Catholic.by прадугледжвае таксама тэлетрансляцыі св. Імшы з мінскай архікатэдры па буднях (7.15, 8.00 і 18.30).
Пры гэтым ёсць магчымасць прымаць духоўную св. Камунію. (Духоўная Камунія – гэта лучнасць чалавека з Езусам Эўхарыстычным, якая рэалізуецца праз прагненне прыняцця сакрамантальнай Камуніі. Галоўнымі элементамі духоўнай Камуніі з’яўляюцца:
- моцнае прагненне, якое вынікае з жывой веры;
- прагненне сакрамэнту Эўхарыстыі, які прыносіць збаўленне;
- прагненне, якое вынікае з любові да Хрыста;
- прагненне выразнае і свядомае.
3. Пажадана, каб абрад пахавання адбываўся толькі на могілках, пры ўдзеле найбліжэйшай сям’і. Святая Імша за памерлага цэлебруецца ў той самы дзень, або іншы, па дамоўленасці з блізкімі памерлага.