Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў да вернікаў і духоўных асоб распараджэнні адносна мераў прафілактыкі каронавірусу ў каталіцкіх святынях Беларусі.
"Беручы пад увагу няспыннае распаўсюджванне небяспечнай хваробы, з вераю ў Божы Провід і з клопатам пра здароўе ўсіх нашых грамадзянаў, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, які клапоціцца пра духоўнае і фізічнае дабро сваіх вернікаў і ўсяго народа, уводзяцца наступныя прафілактычныя санітарныя захады", - адзначаецца ў звароце.
 
Вернікаў датычаць наступныя заўвагі:
  • Ушаноўваць святы Крыж, абразы і рэліквіі  праз укленчванне ці глыбокі паклон без дотыку і цалавання.
  • Устрымацца ад выкарыстання асвячонай вады ў крапільніцах. Рэкамендуецца мець дома асвячоную ваду і карыстацца ёю.
  • Знак супакою перадаецца схіленнем галавы, без тактыльнага кантакту.
Гэтае Распараджэнне дзейнічае да яго адмены.
 
Просім вернікаў памятаць аб дадзеных зменах падчас удзелу ў набажэнствах.
 
Цалкам тэкст распараджэння можна прачытаць тут: Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі