30 лістапада, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі арганізаваў творчы фестываль «Сябруюць дзеці на планеце». Трэці год запар партнёрам свята выступіла парафіяльнае аддзяленне Дабрачынага каталіцкага таварыства «Caritas».
 
Удзельнікамі канцэрту сталі дзеці з асаблівасцямі развіцця і іншыя навучэнцы школ браслаўскага раёну, у тым ліку нашыя парафіяне. Дзеці і падлеткі спявалі, танцавалі і чыталі вершы. На заканчэнне свята ўдзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія падарункі ад «Caritas».
 
Фестываль прынёс шмат усмешак і прыемных момантаў яго ўдзельнікам. А гледачам стаў напамінам пра тое, што побач з намі заўсёды ёсць людзі, якія патрабуюць асаблівага клопату і ў якіх можна павучыцца жыццярадаснасці і дабрыні. 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Тамара Пашкевіч