Напрыканцы 2019 года і пачатку 2020 года адбудзецца Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Сёлета маладых вернікаў будзе прымаць горад Вроцлаў (Польшча).
 
Вроцлаў стане трэцім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на сустрэчы. У 1999 г. гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 г. – у Познані. У мінулым годзе сустрэча была ў Мадрыдзе. Еўрапейскія сустрэчы моладзі адбываюцца кожны раз у іншым горадзе Еўропы. Форумы праводзяцца з 1978 г. 
 
Сястра Таццяна Гмыза SJE запрашае маладых людзей ад 16 да 35 год на супольную паездку ў Вроцлаў на Еўрапейскую сустрэчу Тэзэ. Паездка запланавана з 27 снежня па 2 студзеня, а сама сустрэча адбудзецца з 28 снежня па 1 студзеня.
 
Кошт: 70 еўра + 35 еўра (унёсак арганізатарам).
 
Кантактная інфармацыя: 
+375 (29) 558 46 25  с. Таццяна.