У аўторак 22 кастрычніка нашу парафію наведалі прадстаўнікі Аддзела камунікацый і мас-медыя «Caritas Polska». Дадзеная дабрачынная арганізацыя ўжо напрацягу пэўнага часу рэалізуе праект па стварэнні інтэграцыйных залаў у розных парафіях Гродзенскай, Мінска-Магілёўскай і Віцебскай дыяцэзій.
Новаадрамантаваная зала для заняткаў і адпачынку вернікаў розных узростаў была асвечана ў нашай парафіі на пачатку верасня. Праект быў рэалізаваны праграмай «Польская дапамога», «Caritas Polska» і «Карытас Віцебскай дыяцэзіі» і фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Цяпер тут праходзяць заняткі амаль ва ўсе дні тыдня: катэхезы для дзяцей і моладзі, вучоба на музычных інструментах і рэпетыцыі дзіцячага хору. Адбылася таксама сустрэча для інвалідаў.
Падчас сустрэчы ў сераду дзеці спявалі і размаўлялі адно з адным за кубкам гарбаты, а госці стваралі фота і відэасправаздачу аб працы з парафіянамі ў аднаўленай зале.
Тэкс і фота Святлана Жылевіч