З 25 па 27 кастрычніка ў кляштары сясцёр эўхарыстак пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў, якія праводзяць удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы». Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; як тыя, хто жыве ў шлюбе, так і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе.
 
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
  • пачатак 25 кастрычніка ў 18.00
  • заканчэнне — 27 кастрычніка каля 15.00.
Абавязкова папярэдне запісацца! Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 779 19 03 — Вольга
 
‎+375 (29) 250 06 99 — Аляксандр
 
Гэтыя рэкалекцыі з’яўляюцца цудоўнай магчымасцю палепшыць узаемаадносіны паміж мужам і жонкай, навучыцца разумець адзін аднаго. Унікальная аўтарская праграма сужэнскіх рэкалекцый дапамагае па-новаму паглядзець адно на аднаго і на свае сужэнскія адносіны, аднавіць свае пачуцці і зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця. Для маладых сем’яў гэта стане моцным падмуркам для будавання сваіх сужэнскіх адносін. Прапануем перажыць гэтыя рэкалекцыі ў духу дыялогу і напоўніць сваё сямейнае жыццё новым сэнсам. Удзельнікі атрымаюць сапраўдны інструмент, якім змогуць карыстацца кожны дзень у сваім сямейным жыцці.
Скарыстайцеся з гэтай цудоўнай магчымасці!
Інфармацыя паводле Catholic.by