Калі вас штосьці цікавіць ці непакоіць у духоўным жыцці, заўсёды можна спытаць у святароў нашай парафіі. Пытанні можна дасылаць і на адрас рэдакцыі парафіяльнай газеты. Прапануем вам адказы на дасланыя пытанні, змешчаныя  ў  апошніх нумарах часопіса «Наша парафія».
Свае лісты з пытаннямі можна дасылаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо пакідаць у спецыяльнай скрыні для пытанняў у канцы касцёла. Можа таксама непасрэдна звяртацца да ксяндза Уладзіміра Шыдлоўскага ці па тэлефоне +375 (29) 577 00 38.
 
1. Раскажыце, калі ласка, як адбывалася дзяленне рэліквій святога Крыжа, на якім памёр Езус, для касцёлаў па ўсім свеце? Ці ў праваслаўных таксама ёсць рэліквіі Крыжа? А калі будуюцца новыя касцёлы, як ім дастаюцца святыя рэліквіі?
Знаходжанне святога Крыжа звязана з асобай  св. Алены, якая, будучы ў Ерусаліме 326 г., дзе распачала будаўніцтва базілікі Гробу Гасподняга. Падчас парадкавання зямлі для будаўніцтва сутыкнуліся на  мейсца, дзе былі складзены крыжы і дзе, як пераказве традыцыі, цудам знайшлі Крыж, на якім памёр Хрыстос. У памяць аб гэтай падзеі ў Ерусаліме  ўстанавілі 14 верасня свята Узвышэння Святога Крыжа, якое адзначаецца і сёння ў Каталіцкім Касцёле.
Вельмі хутка рэліквіі Крыжа Гасподняга сталі перадавацца ў касцёлы ў розныя часткі хрысціянскага свету. Ужо ў 348 г. біскуп Ерусалімскі Кірыл пісаў пра тое, што рэліквіі  Святога Крыжа «запоўнілі ўвесь свет».
Практыку распаўсюджвання гэтай каштоўнай рэліквіі распачала св. Алена. Яна падзяліла рэліквіі на тры часткі. Адну пакінула ў Ерусаліме, другую ўзяла з сабой у дарогу назад у Рым, трэцюю частку выслала сыну, імператару Канстанціну у Канстанцінопаль. Па прычыне дрэннага надвор'я, ён быў вымушаны спыніцца на Кіпры, дзе пакінуў фрагмент рэліквіяў на гары званай сёння Stavrovouni. З часам рэліквіі Крыжа падзялілі на больш дробныя часціцы, якія трапілі ў найбольш буйныя святыні Еўропы. Рэліквіі захоўваюцца як у каталіцкіх, так і ў праваслаўных святынях. 
Трэба памятаць, што не ўсе рэліквіі святога Крыжа маюць сваю аўтэнтычнасць. З цягам часу ўзнікалі і рэліквіі другой катэгорыі, што не перашкаджае ў шанаванні праўды аб нашым адкупленні, якое здзейснілася на драўляным Крыжы.    
 
2. Раскажыце падрабязней аб значэннях практыцы званай «першая пятніца месяца»?   
Гэта практыка, як усе ведаем, датычыць сакрамэнту споведзі. Звязана яна з тым, каб вернік не забываўся клапаціцца пра споведзь, і ў першую пятніцу месяца спавядаўся. Вельмі добра, калі дбаем пра духоўныя справы. Бо часта бывае ў жыцці веруючага так, што збіраецца да споведзі, але нейкія справы перашкаджаюць, або з ляноты перакладваем на іншы тэрмін і так праходзяць нават гады.     
 
3. Якімі малітвамі абавязкова маліцца кожны дзень?    
Малітва ‒ гэта размова з Богам, таму кожная малітва добрая. Сам Езус навучыў нас малітвы „Ойча наш…” Калі маем цяжкасці ў малітве, то касцёльны малітоўнік нам дапаможа. Там змешчаны малітвы ў розных патрэбах, якія можам дапасаваць да нашых актуальных жыццёвых патрэбаў ці ўдзячнасці Богу.
 
4. Ці ёсць сэнс чытаць Біблію, калі ўсё роўна не разумееш?
Калі Езус прамаўляў да сваіх вучняў, то яны не да канца разумелі Яго. Езус, ведючы гэта, стараўся яшчэ раз тлумачыць ім у прыпавесцях. Таму чытанне  Святога Пісання заўсёды мае сэнс. Найлепш мець Біблію з каментарыем і чытаць з вялікай увагай і па ўрыўках, разважаючы іх.
 
5. Ці можна сядзець, пакуль ідзе чарга людзей да святой Камуніі?
Можна сядзець, а таксама кленчыць. Гэта час на асабістую адарацыю і малітву.
 
6. Чаму паленне папяросаў – гэта грэх?
Залежнасць ад нікатыну абмяжоўвае нашу свабоду. Хрысціянскае жыццё павінна быць без залежнасцяў. А паколькі іх шмат вакол чалавека і лёгка ў іх трапіць, то мы павіны заўсёды змагацца з імі. Курэнне шкодзіць здароўю, а таксама ў асяроддзі людзей не заўсёды ўспрымаецца як дабро. Таму той, хто залежны ад нікатыну, павінен разумець, што гэта не прыносіць карысць яму і блізкім. Лепш успрымаць гэта як грэх і працаваць над тым, каб кінуць курэнне. Можна быць залежным ад камп'ютара, інтэрнэту, абжорства, але калі не назавем гэта грахом, то далей будзем даваць залежнасці руйнаваць наш час, здароўе, сувязь з Богам. Калі пакурылі і з´яўляемся паўналетнімі асобамі, гэта не забараняе нам прыняць святую Камунію. Не трэба за кожным разам ісці да споведзі толькі з гэтай прычыны. Але пры кожнай споведзі, калі маем іншыя цяжэйшыя грахі, то варта ўзгадаць аб гэтай залежнасці, над якой працуеце і ўсведамляеце, што гэта дрэнна.
 
7. Ці можна набіваць пабожныя татуіроўкі на целе, напрыклад крыж, словы малітвы? 
Трэба памятаць, што мода на татуіроўкі то з'яўляецца, то мінае. Калі ўжо не модна, то шмат людзей выводзяць іх і зноў плацяць вялікія грошы. Храсціянін павінен шанаваць сваё цела, любіць яго, бо яно створана Богам. Татуіроўка не ўпрыгожвае чалавека. Пабожная татуіроўка ці іншага характару (няма значэння) калі мы хочам штосьці выказаць іншым, то мы павінны гэта выказваць праз нашае жыццё, учынкі, не праз надпісы на целе. Калі хочам выказаць любоў да Бога ці да бліжняга, то татуіроўка ў гэтым не дапаможа. У вялікіх гарадах, а бліжэй да нас у Полацку ёсць клініка, дзе лазерам выпальваюць татуіроўкі і, паверце шмат маюць кліентаў, якія  шкадуюць за зробленнае.
 
8. Чаму трэба спавядацца ў святара?
Пан Бог жадае, каб сакрамэнты не адбываліся ў замкнёнай прасторы чалавечых думак, але рэалізаваліся „ў целе”. Патрабуем знакаў звонку, каб па-людску адкрыцца на ласку, дадзеную нам Богам.
 
9. Ці асобы разведзеныя могуць спавядацца, ці могуць атрымаць адпушчэнне грахоў?
Разведзеныя асобы могуць спавядацца. Застаецца аднак пытанне, ці гэтыя асобы ўвайшлі ў які-небудзь наступны саюз. Калі ўвайшлі ў такі несакрамантальны саюз, то самі сабе не даюць магчымасці атрымання адпушчэння грахоў. Бо згадзіліся на сумеснае жыццё ў несакрамэнтальным саюзе.