У суботу 7 верасня адбылося першае набажэнства да Маці Божай Валадаркі Азёраў. Такая малітва будзе праходзіць у першую суботу кожнага месяца і распачынацца ў 11 гадзін.
 
Малітоўнае набажэнства ўключае ў сябе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай літаніямі, ружанцовую малітву, зачытванне просьб і падзяк да Маці Божай і святую Імшу ў гэтых інтэнцыях. 
 
Падчас святой Імшы пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд нагадаў парафіянам часцей звяртацца да Маці Божай, бо яна не пакідае без апекі тых, хто да яе звяртаецца. А таксама заахвочваў маліцца ў розных патрэбах дзевяцідзённай Навэннай да Маці Божай Браслаўскай (буклет з тэкстам навэнны можна набыць у парафіяльным кіёску).
 
Нагадваем, што пакідаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай можна ў касцёле каля бакавога алтара альбо на парафіяльным сайце.
 
Святлана Жылевіч