На ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў да нас завіталі дырэктар і супрацоўнікі беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя». З Браслава вяліся трансляцыі набажэнстваў на радыё, а ў нядзелю супрацоўнікі распавялі пра тое, як і дзе яго можна слухаць.
 
«Радыё Марыя» ‒ гэта міжнароднае хрысціянскае радыё, якое вяшчае ў Беларусі з 1 лістапада 2016 года. Заснавана ў 1963 годзе ў Італіі як парафіяльная радыёстанцыя. Асноўнай мэтай стварэння радыёстанцыі стала інфармаванне парафіян аб жыцці касцёла і дапамога ім у штодзённай малітве праз літургію і разважанне над Божым словам. 
 
Сёння «Радыё Марыя» гучыць больш чым у 70 краінах свету. Эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа.
 
Нагадаем, што слухаць Радыё Марыя ў Беларусі можна:
  1. На www. radiomaria.by
  2. На нашым сайце waladarka.by (з левага боку старонкі ёсць лагатып радыё і стрэлка)
  3. Праз дадатак для мабільных прыладаў (які неабходна спампаваць праз Google Play ці App Store).
Заахвочваем слухаць «Радыё Марыя», бо гэта добрая магчымасць развівацца ў веры і пазнаваць Бога.