Сувязь з Марыяй – гэта прыкмета аўтэнтычнасці хрысціянскай веры. Сапраўды, мы адкрываем Марыю не столькі ў часы якога-небудзь крызісу, колькі падчас сустрэчы з Хрыстом. Калі хтосьці чуе Ягоныя словы з крыжа на Галгофе: «Вось твая Маці», ён не можа не выканаць іх. У імя вернасці Езусу, ты павінен прыняць Марыю да сябе, гэта значыць увесці яе ў духоўную прастору свайго жыцця. Так як зрабіў любімы вучань Хрыста пад крыжам. Што гэта значыць?
Менавіта тое, што прысутнасць Марыі неабходная для жыцця ў веры. Тады мы адчуваем Яе прысутнасць і ў хвіліны радасці, і ў смутку, і калі маем поспех, і калі церпім няўдачы або няшчасці. Марыя, як Маці, заўсёды з намі. Яна тут, каб дапамагчы нам. У чым? У больш глыбокім яднанні з Езусам і шчырым даверы Яму свайго жыцця. Святы Ян Павел II падчас паломніцтва ў Ліхэнь 7 чэрвеня 1999 г. сказаў: «Мы дзякуем Табе, Марыя, за тое, што вядзеш нас да Хрыста пастаянна і бесперапынна». Мы можам сказаць такія словы і тут, у Браславе, дзякуючы Марыі Каралеве азёраў за тое, што на працягу стагоддзяў паказвае нам праўдзівы шлях і вядзе нас да Хрыста, вучыць паслухмянасці волі Божай. Святы Бернард з Клерво сказаў: «У сумненнях, падумай пра Марыю, пакліч Марыю! Бо калі пра Яе думаеш, ніколі не памылішся». Мае дарагія, тут у Браслаўскім санктуарыі, Марыя Каралева азёраў заўсёды Вас чакае, Яна выбрала гэтае месца, каб быць бліжэй да кожнага з нас, каб нам дапамагаць. Заўсёды можам прыйсці да нашай Маці і перад яе цудоўнай выявай прасіць аб дапамозе, апецы, парадзе ў цяжкіх справах, а Яна, як любячая Маці, заўсёды выслухае і дапаможа.
Давяраючы яе дапамозе, запрашаем Вас у Браслаўскі санктуарый на набажэнствы да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой. Набажэнствы будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00 (першае набажэнства будзе 7 верасня бягучага года). Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас штомесячных набажэнстваў. Скласці просьбы можна будзе непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
Просім разам нашу Маці і Каралеву, каб мы самі, нашыя сем’і і ўся Радзіма былі верныя Яе Сыну і нашаму Пану Езусу Хрысту.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.