У сераду 24 ліпеня на канцэртнай пляцоўцы кафэ «Пляж» адбылося выступленне каталіцкага гурта «Talitha Kum». Канцэрт прайшоў у рамках Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
 
Гурт «Talitha Kum» заснаваны пры віцебскай парафіі Святой Барбары ў 2015 годзе з мэтай евангелізацыі ў тым ліку па-за сценамі святыні. 
 
На пачатку выступлення духоўны кіраўнік гурта айцец Тамаш Міка ОР заахвоціў усіх прысутных успрымаць канцэрт як малітву-падзяку Богу, а таму актыўна да яе далучацца. У перапынках паміж спевам манах дамініканін падзяліўся некалькімі сведчаннямі выпадкаў фізічнага аздараўлення, якія адбыліся падчас выступаў гурта. 
 
Завершыўся канцэрт благаслаўленнем біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч