На завяршэнне актавы ўрачыстасці Божага Цела ў нашай парафіі традыцыйна благаслаўляюць дзяцей і асвячаюць кветкі. Так было і сёлета, у чацвер 27 чэрвеня.
 
На дзённую і вячэрнюю святыя Імшы сабралося шмат бацькоў з дзеткамі. У малітве благаслаўлення святар просіць Бога аб добрым сёлетнім ураджаі, а таксама аб Божых ласках для дзяцей, захаванні іх ад усялякага зла. На завяршэнне літургіі святары ўдзялі асобнае благаслаўленне кожнаму дзіцяці.
 
фота: Ірына Гайдамовіч