19 чэрвеня 2009 года быў зарэгістраваны дамен «waladarka.by», а таму гэты дзень можна лічыць Днём нараджэння сайта браслаўскай парафіі. Інтэрнэт-сайт быў створаны да падзеі каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі.
 
За гэтыя гады змяніўся дызайн сайта, але не змянілася яго сутнасць і прызначэнне: распавядаць пра жыццё парафіі, змяшчаць інфармацыю пра гісторыю і сучаснасць браслаўскага санктуарыя і супольнасці ксяндзоў сальватарыянаў.
 
Сёння хочам падзякаваць усім, хто прычыніўся да стварэння і існавання нашай інтэрнэт-старонкі, а таксама ўсім наведвальнікам. Жадаем, каб праз матарыялы, змешчаныя на сайце, парафіяне ўзрасталі ў веры і адчувалі сябе сапраўднай адзінай сям’ёй у Хрысце. Няхай Дух Святы кіруе справай існавання нашага сайта!