Сёлетняе свята Маці Божай Валадаркі Азёраў адбудзецца 16-17 жніўня пад дэвізам «Марыя ‒ Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства». Урачыстасці пройдуць у 10-ю гадавіну каранацыі абраза Папскімі каронамі і 20-годдзе заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
 
Праграма ўрачыстасці:
 
Пятніца 16 жніўня 2019 г.
18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту Бежмавання
19.30 – канцэрт арганнай музыкі
20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй, канцэрт (моладзь)
22.30 – Акафіст да святой Багародзіцы (католікі ўсходняга абраду)
23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі
 
Субота 17 жніўня 2019 г.
24.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай
01.00 – паказ фільма, прысвечанага 20-ці годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі
02.00 – набажэнства Крыжовага шляху
03.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (набажэнства да Божай Міласэрнасці)
07.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НМП
08.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць святары-юбіляры)
09.00 – ружанцовая малітва
11.00 – галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары