9 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначаў урачыстасць Спаслання Духа Святога. Падчас святой Імшы ў 11 гадзін ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд заклікаў вернікаў часцей у сваіх малітвах звяртацца да Святога Духа і прасіць аб Яго дарах.
 
«Пасля спаслання Дух Святы стаў прысутным у кожным чалавеку. І мы павінны старацца праслаўляць Бога за гэты вялікі дар, ахвяраваны нам уваскрослым Езусам Хрыстом (…). ‒ Звярнуў увагу святар.  ‒ Святы Дух з’яўляецца голасам нашага сумлення, гэта Ён заахвочвае нас да навяртання, заахвочвае да малітвы, Ён вучыць нас прабачэнню, клопату пра таго, хто патрабуе нашай дапамогі. Гэта Дух Святы заахвочвае нас жыць справядліва. І Святы Дух прысутны не толькі ў надзвычайных харызматах ці дарах. Але нашмат важней у нашым жыцці ёсць звычайныя дары Духа Святога. Святы Павел кажа: калі будзем зразумець іншых, калі будзем будаваць еднасць, то не толькі будзем адважна абвяшчаць Евангелля Хрыста, але будзем жыць Евангеллем. Калі мы адкрываем сябе на дары Духа Святога падчас асабістай малітвы, то сапраўды Ён можа рабіць незвычайныя справы. Калі мы верныя Богу, то дзякуючы таму, што Святы Дух кіруе нашым жыццём, можам вытрываць у дарозе да святасці. Але калі канцэнтруемся толькі на незвычайных дарах, такія як дар моваў, дар прароцтва, дар аздрараўлення, а не звяртаем увагі на звычайныя дары, то будзем як тыя, што любяць феерверкі ўначы, а недацэньваюць прыгажосці і моцы сонца, без якога немагчыма жыццё. Так і з дарамі Духа Святога: можам дасягнуць святасць, не маючы надзвычайных дароў, але не можам жыць без штодзённых дароў Святога Духа, без Божай ласкі».
Падрыхтавала Святлана Жылевіч