У панядзелак, 3 чэрвеня, для 22 дзяцей з нашай парафіі распачаліся «Канікулы з Богам» у Шуміліна – час адпачынку, гульняў, песень, танцаў, спаборніцтваў, дзе кожны можа паказаць сябе ў розных вобразах, а таксама і перад усім ‒ гэта час збліжэння з Богам.

У гэтым годзе падчас «Канікул з Богам» унас распачалосязаймальнае падарожжа ў пошуках скарбу веры. Мы даведаемся, што менавіта нам дае вера, разважаючыпра давер, які неабходны для ўзаемаадносін; аб клопаце, які з'яўляецца праяваю веры ў нашым жыцці.

Кожны наш дзень асвечаны малітвай. Разам мы разглядаем пытанні веры ў актыўнай і цікавай форме. Вучымся вачыма веры ўбачыць у бліжнім чалавека і яго патрэбы, наблізіцца да Бога і стаць больш моцнымі ў сваім унутраным жыцці.

С. Ганна Мізавец SJE