У нядзелю 19 мая на тэрасе кляштара сясцёр эўхарыстак адбыўся пікнік для асоб, якія наведвалі катэхезы для дарослых, і іх сем’яў. Сустрэчу ініцыіравала сястра эўхарыстка Іна Амельчанка, якая і праводзіла заняткі ў гэтым навучальным годзе.
 
Вечар быў напоўнены гутаркамі пра жыццё, яго клопаты і радасці, пра дзеянне Бога ў штодзённасці. Гэта была цудоўная магчымасць пазнаёміцца бліжэй адно з адным і атрымаць асалоду ад добрай кампаніі і прыгожых краявідаў Браслаўшчыны. 
 
Пікнік адбыўся. А ўсіх жадаючых запрашаем на катэхезы для дарослых у наступным навучальным годзе. Падчас катэхез парафіяне разважаюць над Божым словам, пазнаюць яго, а таксама атрымліваюць адказы на цікавячыя пытанні духоўнага зместу і такім чынам памнажаюць сваю веру.
 
Святлана Жылевіч