ЗАПРАШАЕМ НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ
 
12 - 17 ЖНІЎНЯ 2019 г.
ЗАПРАШАЕМ 
У САНКТУАРЫЙ МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ 
Г. БРАСЛАЎ 
НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ
 
Мастацкі кіраўнік Уладзімір Неўдах
 
 
У праграме:
  1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
  2. Супольны харавы спеў
  3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
  4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
 
Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем  парафіяльныя хары, вакалістаў, усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны). Музыкантаў просім мець свае музычныя інструменты. 
 
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 12 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне. 
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне. Па магчымасці просім мець спальнік.
 
Кульмінацыя тыдня заняткаў – спеў падчас Святой Імшы 17 жніўня на галоўнай урачыстаці МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ.
 
Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца
арганістка Іна Сапун +37529-7157342  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
 
або на адрас: Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1 
г. Браслаў  211970  Віцебская вобл.
тэл./факс +375-2153-65236
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS  пробашч +37529 7105037
 
Папярэдні запіс абавязковы.
 
P. S. Як праходзіла Школа Касцёльнага Спеву ў мінулым годзе?! - Глядзі ТУТ i ТУТ