
- Ёсць адзін Бог;
- Бог – адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы;
- Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення;
- Езус Хрыстус заснаваў Святы Касцёл і з’яўляецца яго нябачнай Галавой;
- Ласка Божая, якую атрымліваем, перадусім, у святых сакрамэнтах, неабходная для збаўлення;
- Езус Хрыстус устанавіў сем сакрамэнтаў: хрост, бежмаванне, эўхарыстыю, пакаянне і паяднанне, намашчэнне хворых, святарства, сужэнства;
- Бог – Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
- Праваслаўе навучае, што Святы Дух паходзіць ад Айца праз Сына, гэта значыць, толькі ад Айца. Каталіцкі Касцёл вызнае, што святы Дух паходзіць ад Айца і Сына.
- Праваслаўе не прызнае першынства біскупа Рыма, ставячы яго на роўні з іншымі патрыярхамі. Каталіцкі Касцёл лічыць біскупа Рыма наступнікам святога Пятра і відочнай галавой паўсюднага Касцёла.
- Праваслаўе адмаўляе ў існаванні чысца, дакладней, агню чысцовага. Каталіцкі Касцёл прызнае і адно і другое. Чысцец у праваслаўных замяняе 40 дзён «хаджэння па пакутах», ці «мытарства», калі за неадпакутаваныя грахі сплачваецца «мыта» (падатак) малітвамі жывых і заслугамі святых.
- Праваслаўе не прызнае Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі. У Каталіцкім Касцёле – гэта адна з марыйных догм.
- Некаторыя праваслаўныя багасловы сцвярджаюць, што падчас святой Імшы кансэкрацыя адбываецца, калі святар моліцца да Святога Духа просячы, каб замяніў хлеб і віно ў Цела і Кроў Пана. У Каталіцкім Касцёле кансэкрацыя адбываецца падчас слоў: «Гэта Цела Маё», «Гэта Кроў Мая».
- Праваслаўе дае хрост праз трохразовае акунанне ў вадзе. Каталіцкі хрост можа быць здзейснены ці праз акунанне, ці праз паліванне, ці праз пакрапенне вадой;
- Падчас святой Імшы ў праваслаўі ўжываецца толькі квашаны хлеб. У Каталіцкім Касцёле, у залежнасці ад абраду, можа ўжывацца прэсны ці квашаны хлеб.
- Праваслаўе дае святую Камунію па постацямі хлеба і віна. У Каталіцкім Касцёле святая Камунія найчасцей удзяляецца пад постаццю хлеба, але можа быць таксама пад абедзвюма постацямі (урачыстасці, рэкалекцыі ці спецыяльны дазвол біскупа на пэўную акалічнасць), ці пад постаццю віна (калі, напрыклад, у чалавека, які прымае Камунію, алергія на глютэн ці іншыя складнікі хлеба).