Наступіў 2019 год, а гэта значыць, што сёлета наша парафія, а разам з ёй і ўся дыяцэзія будзе перажываць 10-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. З гэтай нагоды просім усіх жадаючых распавесці пра цуды, што здзейсніліся ў вашым жыцці праз заступніцтва Маці Божай.
 
Калі жадаеце падзяліцца сведчаннямі свайго аздараўлення душы і цела, альбо натхнённым вершам да Марыі, просім дасылаць вашыя лісты на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці пакідаць у спецыяльнай скрыні для пытанняў у канцы касцёла, ці прыносіць у сакрыстыю.
 
Прымаем допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы ‒ усё пра заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе. Калі вам ёсць, што распавесці, але не любіце пісаць, паведамце нам, мы з радасцю вас паслухаем і запішам сведчанне.
 
Заахвочваем вас дзяліцца сваімі перажываннямі і сведчаннямі веры, каб праз гэта памнажалася вера іншых. Загадзя ўдзячны за вашую шчырасць!