Паважаныя браты і сёстры! «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». Гэтыя словы Хрыста з Евангелля паводле святога Мацвея узгадваем сёння, бо звяртаемся да вас з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе для шматдзетнай сям’і, якая апынулася ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.
 
У сям’і чацвёра маленькіх дзяцей: хлопец і тры дзяўчынкі. Жывуць яны ў вёсцы Порплішча Глыбоцкага раёна. Маці паходзіць з браслаўшчыны і ў падлеткавым узросце была нашай парафіянкай. З ёй падтрымліваюць сувязь сёстры эўхарысткі і па магчымасці дапамагаюць. Праблемы ў сям’і з’явіліся тады, калі муж страціў працу. Цяпер яны не могуць завершыць хоць бы мінімальны рамонт дома, без якога (па заўвагам сацыяльнай службы) умовы пражывання дзяцей не адпавядаюць нормам. Пэўны час па гэтай прычыне існуе пагроза адабрання дзяцей у бацькоў. 
 
Калі ваша сэрца адкрыта на іншага чалавека і калі вы гатовы дапамагчы, будзем вельмі ўдзячны. Ахвяраванні просім прыносіць сястры Аліцыі ў сакрыстыю. Будзем рады і іншай дапамозе: адзенне і абутак, канцылярыя, мэбля, бакалейныя тавары. Просім таксама аб малітве ў інтэнцыі гэтай сям’і.
 
Няхай Бог вам за ўсё адудзячыць!
 
Аляксей Жылевіч
з дазволу пробашча парафіі