Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Дарагія парафіяне
і людзі добрай волі! 
Жадаю Вам такой веры і такого глыбокага сузірання на смерць і Уваскрасенне Езуса, што былі ў сведкаў, якія знаходзіліся побач. Прашу Вас, ідзіце і абвяшчайце сваім жыццём, што Ён сапраўды ўваскрос!

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Усе людзі, у тым ліку і хрысціяне, грашаць і маюць за гэтага пачуццё віны, бо нават пасля святога хросту чалавеку цяжка засцерагчыся ад маральнага зла: «Калі кажам , што немаем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды» (пар. 1Ян1,8).
Грэх - гэта не толькі свядомае і добраахвотнае парушэнне Божай запаведзі альбо касцёльнага наказу; гэта не толькі канфлікт з сумленнем. Грэх - гэта адыход ад Бога, парушэнне годных узаемаадносінаў паміж чалавекам і Богам, чалавекам і супольнасцю Касцёла. Гэта асабістая абраза бясконцай велічы Бога і Яго Айцоўскага Сэрца.
Як перамагчы зло, калі яно нас апанавала? Як вярнуць страчаную сувязь з Богам і з Касцёлам? Вось жа, Езус Хрыстус - «ахвяра прабачэння за грахі нашыя» (пар. 1 Ян 2, 2). Ён прабачае нам правіны ва ўстаноўленым Ім самім сакрамэнце пакаяння. «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца», - сказаў Езус апосталам і іх наступнікам (пар. Ян 20,22-23). 3 волі Хрыста словы адпушчэння грахоў прамаўляе ў канфесіянале святар, менавіта там адбываецца спатканне грэшнага чалавека з Хрыстом, які прабачае і які жыве ў Касцёле. Для адпушчэння грахоў і паяднання з Богам і Касцёлам у сакрамэнце пакаяння патрэбны пяць умоваў (рахунак сумлення, жаль за грахі, цвёрдае пастанаўленне выправіцца, шчырая споведзь і выпраўленне крыўды Богу і бліжняму). Аднак найважнейшымі і асноўнымі ўмовамі атрымання гэтай ласкі ёсць вера і любоў да Хрыста ў спалучэнні са шкадаваннем за грахі і пастанаўленнем навяртання да Бога. Каб атрымаць прабачэнне, трэба ўспомніць усе цяжкія грахі і прызнацца ў іх. Але пажадана таксама дзеля працы над сабою ўспомніць і вызнаць таксама звычайныя грахі і свае заганы.
У нашай парафіі з сакраманту пакаяння можна скарыстацца паў-гадзіны перад кожнай святой Імшой.

 

Асвячэнне вялікодных страў

Вялікая Субота. Усё нібы замерла...У касцёлах не б’юць званы, не іграюць арганы, не адпрауляецца Святая Імша, няма абрусаў на алтарах... 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА (ШЛЮБ)

slub Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку  гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус  нават  узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына  заключаюць саюз  для  супольнага жыцця, а  таксама  атрымліваюць Божую ласку для  належнага  выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання  патомства.

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Дзесяць Божых запаведзяў

Я - Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.
1.  He май іншых багоў, апроч Мяне.
2.  He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
3.  Памятай дзень святы святкаваць.
4.  Шануй бацьку свайго і маці сваю.
5.  He забівай.
6.  He чужалож.
7.  He крадзі.
8.  He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
9.  He пажадай жонкі бліжняга твайго.
10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
Go to top