У кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем
“Песні жальбы”
па-польску раніцай а 08.00
па-беларуску - 10.30 
Крыжовы Шлях
кожную пятніцу Вялікага Посту
пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, 
вечарам у 18.15 – па-беларуску.

hrost«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.

 

Праз святы хрост Пан ачышчае нас ад заганы першароднага граху, адпускае ўсе правіны, учыненыя да хрышчэння, удзяляе надпрыродны дар Божай асвячальнай ласкі, адраджае да новага жыцця дзяцей Божых, акрамя таго, праз хрост людзі далучаюцца да супольнасці люду Божага – Касцёла. 
Звычайна ўдзяляе сакрамэнт хросту святар альбо дыякан, а ў выпадку небяспекі смерці, калі няма святара, ахрысціць можа кожны чалавек. 
Імя, якое даецца пры хрышчэнні, павінна быць імем святога альбо святой, каб ахрышчаны меў прыклад для наследавання і свайго заступніка ў Бога. 
Хрост – гэта толькі пачатак, які патрабуе далейшага развіцця, пераходу ў таямніцу хрысціянскай веры і да жыцця паводле прынятай веры. Гэта – абавязак бацькоў, хросных і самаго ахрышчанага.

 

Сакрамэнт Хросту дзяцей у нашай парафіі адбываецца кожную нядзелю пад час святой Імшы а 15.00 гадзіне

 

Што трыба ведаць бацькам, перад тым як папрасіць святара аб хрышчэнні?

Дзіця павінна быць ахрышчана ў парафіяльным касцёле ў хуткім часе пасля нараджэння.Калі дзіця знаходзіцца ў небяспецы смерці, то павінна быць адразу ахрышчана нават свецкай асобай, з выкарыстаннем скарочанай формулы. (“імя дзіцяці – нр. Уладыслаў” я хрышчу цябе у Імя Айца і Сыны і Духа Святога. Амэн) Калі гэта дзіця выздаравее, то бацькі павінны прынесці яго да касцёла, каб дапоўніць хрост і адзначыць факт хросту ў парафіяльных кнігах

  • Сакрамэнт хросту прымаем у сваей уласнай парафіі, альбо хрысцім дзяцей
  • Бацькі абавязаны прынамсі за тыдзень прыйсці ў касцёл на размову са святаром (пробашчам), каб абмеркаваць усе справы, вынікаючыя з хросту дзіцяці.
  • Прынесці пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і свае пашпарты.
  • Прадставіць кандыдатаў на хросных бацькоў.

Хросныя бацькі

Для кожнага дзіцяці бацькі выбіраюць хросных маці і бацьку. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі духоўнай сям’і дзіцяці. Пры неабходнасці дапамагаюць бацькам у выхаванні дзіцяці ў веры і хрысціянскай маральнасці. Падчас хросту вызнаюць веру, таму ў якасці хросных бацькоў не могуць выступаць асобы, якія не могуць шчыра вызнаць сваю веру.

Хросныя бацькі павінны:

- мець не менш 16 гадоў і адчуваць адказнасць за даручаныя заданні;

- Хросныя бацькі павінны быць практыкуючымі католікамі, (як выключэнне, можа быць адзін католік), якія ўжо прынялі сакрамэнт канфірмацыі.

- Хроснымі бацькамі не могуць быць тыя, хто жыве ў несакрамэнтальным сужэнстве.

Ёсць старая традыцыя, што хросны бацька падрыхтоўвае прыгожую свечку для хросту (можна набыць у касцёле), а маці - белую вопратку, і прыносяць усё гэта на літургію хросту.

Літургія хросту
На першым спатканні бацькі павіны дамовіцца са святаром аб катэхезе, на якой даведаюцца аб самым абрадзе хросту, як ён выглядае, што трэба рабіць, на якія пытанні  і як адказываць.

У літургіі хросту павінны браць удзел маці і бацька, бо выконваюць важнае заданне: публічна просяць аб хросце дзіцяці, пазначаюць яго чало знакам крыжа, адракаюцца ад сатаны і вызнаюць сваю веру ў адзінага і сапраўднага Бога, а таксама атрымліваюць спецыяльнае благаслаўленне.

Урачыстасць, якую бацькі арганізоўваюць для хросных, родных, сяброў і прыяцеляў з нагоды нараджэння дзіцяці для Хрыста, павінна мець хрысціянскі характар. Такім чынам бацькі могуць сведчуць аб сваёй прыналежнасці да Касцёла.

Каб хрост свайго дзіцяці перажыць у духу ўдзячнасці Богу за Яго вялікі дар і паяднацца з асвячаным праз хрост дзіцём у любові Хрыста, бацькі, а таксама хросныя, родныя і сябры, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстасці (пасля прыняцця сакрамэнту пакаяння) павінны прыступіць у гэты дзень да святой Камуніі.

Пасля ўдзялення хросту бацькі, удзячныя Богу і верныя сваім абавязкам, павінны давесці дзіця да пазнання Бога, навучыць маліцца, прыводзіць на заняткі рэлігіі і падрыхтаваць да першай святой Камуніі і сакрамэнту канфірмацыі.

 

Глядзі так сама: Усё пачынаецца з хросту.

Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла

Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень.

Крыжовы шлях

Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Галоўныя праўды веры

1. Ёсць адзін Бог.
2. Бог - Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, a за злое карае.
3. Бог - адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
4. Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення.
5. Душа чалавека несмяротная.
6. Ласка Божая неабходная для збаўлення.
Go to top