Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Трэба быць гатовым адказаць на пытанні: калі апошні раз памерлы прыступаў да сакраманту пакаяння і прымаў св. Камунію? 
Трыба таксама ахвяраваць св. Імшу (пахавальную) у інтэнцыі памерлага.
У традыцыі Каталіцкага Касцёла ёсць звычай складаць Найсвяцейшую Ахвяру за памерлага ў дзень пахавання (на 3 дзень пасля смерці), на 7-ы і 30-ы дзень пасля смерці, а таксама адзначаць гадавіну смерці. Кожны чалавек па за гэтымі днямі можа маліцца і ахвяроўваць святую Імшу колькі пажадае (чым больш малітвы, тым больш дапамогі духовай памерлым). 

Святы Грыгорый Вялікі, Папа — славуты касцёльны рэфарматар, увёў т.з. Грыгарыянскую Святую Імшу за памерлых, якая адпраўляецца напрацягу 30 дзён пасля смерці.

Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫІ

93. Што такое Найсвяцейшы Сакрамэнт?
- Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна.
94.  Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце?
- У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус.
95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры?
- Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і сакрамэнт пасвячэння.
96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы?
- У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам.
97.  Што такое святая Камунія?
- Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна).
98.  Што дае святая Камунія?
- Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку.
99. Хто можа прымаць святую Камунію?
- Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом.
Go to top