З 19 па 21 сакавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх ксёндз Славамір Самковіч, пробашч парафіі ў Пагошчы.
 
Святар прысвяціў тры дні пропаведзяў тэме "Чыстца на зямлі". І хоць стараўся казаць простай моваю з канкрэтнымі жыццёвымі прыкладамі, тэма была дастаткова сур'ёзнай і складанай. Бо закранала нашыя людскія недасканаласці, нашае няўменне быць хрысціянамі, няздольнасць да чалавечнасці і іншыя, здавалася б, дробныя, але важныя справы, з якіх вынікаюць вялікія праблемы для ўласнага духоўнага жыцця і жыцця іншых людзей.
 
"Чысцец на зямлі — тое, да чаго мы ідзём, але ўсё распачынаецца на зямлі", — адзначыў святар. Рэкалекцыяніст прапанаваў паразважаць над тым, ці за апошнія 10 гадоў жыцця нам удалося пазбавіцца хоць бы аднаго граху. Калі не, то варта задумацца, ці правільная наша споведзь, ці гэта споведзь дарослага чалавека, сталага хрысціяніна. Ці  хочам мы ведаць праўду пра сябе? Ці разумеем, што сапраўдны жаль за грахі — гэта змена нашага жыцця, не як інакш.  
У межах рэкалекцый ксёндз Славамір праводзіў сустрэчы для дзяцей і моладзі, спавядаў.
 
Рэкалекцыі з'яўляюцца важнай часткай падрыхтоўкі да перажывання падзей Вялікага Трыдууму і ўрачыстасці Уваскрасення Езуса Хрыста. 
У нядзелю 21 сакавіка пасля святой Імшы ў 11 гадзін адбылося таксамама асвячэнне чарговай новай спавядальні ў нашай святыні. Аўтарам спавядальні з’яўляецца майстар Андрэй Брынза.
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч