У Віцебскай дыяцэзіі ўводзіцца прыняцце Святой Камуніі на каленях
і забарона на апладысменты падчас літургіі
 
Духавенства і вернікі Віцебскай дыяцэзіі
ДЭКРЭТ
аб прыманні Св. Камуніі, стоячы на каленях, і забароне апладысментаў падчас Літургіі
 
Выконваючы заданне асвячэння і кіравання святой літургіяй у Каталіцкім Касцёле, беручы пад увагу існуючую ў ім традыцыю, а таксама магчымасць больш глыбокага ўшанавання Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце згодна з кан. 835 і 838 ККП на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі загадваю:
 
1. Увесці прыняцце Святой Камуніі, укленчыўшы (стоячы на каленях), за выключэннем сітуацый хваробы, фізічнай няздольнасці з-за сталага веку ці іншых фізічных абмежаванняў, вялікай колькасці людзей ці абмежаванасці месца.
 
2. Святарам паклапаціцца аб усталяванні перад прэзбітэрыем балясак (дзе гэта магчыма),  прынамсі часткова (не праз усю шырыню прэзбітэрыя).
 
3. Забараняюцца апладысменты падчас літургіі, а таксама ў кожным касцельным будынку, дзе знаходзіцца Найсвяцейшы Сакрамант.
 
Дэкрэт абавязвае з хвілінай яго абвяшчэння.
 
Усю Віцебскую дыяцэзію даручаю апецы Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча.
+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі