ДЭКРЭТ аб прыманні Св. Камуніі, стоячы на каленях, і забароне апладысментаў падчас Літургіі
Ксёндз Станіслаў Мжыглуд: навяртацца — гэта бачыць Бога ў другім чалавеку
17 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост. У гэты саракадзённы перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Уваскрасення Пана вернікаў заахвочваюць да асабістага навяртання да Бога. Пра гэта казаў і пробашч нашай парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
«Дарагія браты і сёстры, любоў да Пана Бога павінна быць для нас крыніцай любові да чалавека, — звярнуўся пробашч да прысутных вернікаў. — Касцёл зноў дае нам магчымасць падчас Вялікага посту, які сёння распачынаем, у сабе гэтую любоў да бліжняга абудзіць, каб мы навярталіся. Навяртацца — гэта бачыць Бога ў другім чалавеку. Калі мы рашаемся прыняць гэтую любоў, гэтае духоўнае змаганне з самім сабой і практыкаваць любоў да бліжняга ў нашай штодзённасці, то чакае нас узнагарода. Пан Езус паабяцаў: "Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе"».
Святар нагадаў, што чалавек па сваёй натуры добры, бо з'яўляецца Божым стварэннем. Прычынай злых учынкаў багасловы называюць рэчаіснасць, якой з'яўляецца першародны грэх. Але ў кожным чалавеку спіць Анёл дабрыні.
«Вялікі пост павінен быць часам разважання над самім сабой. Бо заўважце: мы так вельмі лёгка ацэньваем другога чалавека, бачым чужыя слабасці і памылкі. А з сённяшняга дня варта паглядзець на ўласныя грахі і паспрабаваць штосьці змяніць. Папяльцовая серада — гэта вельмі добрая нагода прыгадаць сабе тое, пра што звычайна не хочам: літургія слова нагадваем нам пра навяртанне і пакуту».
Ксёндз Станіслаў адначыў, што не трэба думаць, што ўсе пастановы не маюць сэнсу, бо штогод паўтараецца тое самае. Але што б было з намі, калі б у кожны пост мы не прадпрымалі ўвогуле ніякіх намаганняў змяніць сябе?..
«Навяртацца — значыць змагацца са сваім эгаізмам і пыхлівасцю, якая падказвае, што мы дасканалыя і не трэба ў сабе нічога змяняць. Бо гэта няпраўда», — дадаў святар.
«Дарагія браты і сёстры! На пачатку Вялікага посту заахвочваю вас і самога сябе, каб мы ў гэты час навяртання (...) памяталі, што ён дадзены нам дзеля таго, каб мы сапраўды нанова ці яшчэ больш даверыліся Міласэрнаму Богу», — завершуў гамілію пробашч парафіі.
У гэты дзень падчас святых Імшаў адбыўся абрад пасыпання галоў попелам, які суправаджалі словы святароў «Ты прах і ў прах вернешся» або «Кайцеся і верце ў Евангелле». Гэта знак прызнання сваёй недасканаласці і залежнасці ад Бога.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Мы, сальватарыяне, пакліканыя наслядоўваць Езуса Хрыста, Божага Збавіцеля, на працягу жыцця як супольнасць у Паўсюдным Касцёле для апостальскай паслугі. Так як наш Заснавальнік, Айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан, абвяшчаем усім людзям збаўленне, якое аб’явілася ў Езусе Хрысце, каб на працягу жыцця, якое маем і ва ўсім нашым апостальстве усе маглі “пазнаць Цябе, Адзінага, Праўдзівага Бога, а таксама Таго, каго паслаў, Езуса Хрыста.
Гэтыя словы кажуць нам дзяліцца апостальскім пакліканнем з усімі людзьмі. Мы гатовыя служыць усюды і ўсім людзям, усімі спосабамі і сродкамі, якімі нас адорыць любоў Хрыста. Верым, што поўня Божай любові дапаможа распазнаць знакі часу і адважна адказваць на іх у кожным месцы і ў кожны час. Сёння гэтыя знакі запрашаюць нас быць прароцкім голасам аднаўлення Касцёла і света праз: пераказванне евангельскіх вартасцей сучаснымі спосабамі і ў дыялогу з кожнай культурай; пабудзіць свецкіх людзей выконваць іх хрысціянскія абавязкі, браць на сябе функцыі кіраўніка пры літургічных і харытатыўных паслугах; далучэнне да ўбогіх у барацьбе з сучаснымі формамі зла, якія робяць немагчымым поўню чалавечага жыцця, у асаблівасці грамадскай несправядлівасці, убогасці і насілля ва ўсіх формах.
“Мы, сальватарыяне, імкнемся выконваць нашу місію праз адзінства з тымі, каму нясём сваю паслугу, паказваючы людзям дабрыню і лагоднасць Бога, нашага Збавіцеля”.
Гэта Місія натхняе і запрашае сёння сальватарыянаў шукаць новыя шляхі апостальскай дзейнасці, якія стануць адказам на знакі і выклікі сучаснага света.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.