Жыццё кожнага чалавека пазначана крыжам. Цярпенні суправаджаюць нас як на пачатку, так і ў канцы зямнога шляху. Тым не менш, крыж – найлепшае кіраўніцтва ў жыцці. Гэта гучны заклік аб вяртанні чалавека да Бога.
Для гэтага ў нас ёсць вельмі спрыяльны час – перыяд Вялікага посту, які павінен падрыхтаваць нас да добрага і годнага святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста, але не толькі…
У Папяльцовую сераду пакорліва схілім нашыя галовы, якія святар будзе пасыпаць попелам, кажучы: “Памятай, што ты прах і ў прах вернешся” альбо “Навяртайся і вер у Евангелле”.
Попел – знак мінучасці, канца чагосьці, што здавалася непарушным. Аднак гэтая недаўгавечнасць мае сэнс… Мае сэнс, як пісаў у “Рымскім трыпціху” св. Ян Павел II.
Гэты попел толькі тады стане сродкам, які вядзе да Бога, калі не толькі трапіць на нашыя валасы ці нахіленыя галовы, але дасягне нашай свядомасці, падштурхне да працы над сабой, выклікае абнаўленне хрысціянскага жыцця.
Многія з нас зробяць цудоўныя велікапосныя пастановы... Аднак такім рашэнням павінна заўсёды спадарожнічаць жаданне наблізіцца да Бога.
У рэшце рэшт, справа не ў тым, каб на працягу гэтага перыяду сябе катаваць. Вялікі пост павінен набліжаць нас да Уваскрослага, абуджаць дабро, якое ў нас дрэмле, знішчаць наступствы граху. Гэты час павінен схіляць нас да больш насычанай малітвы, да ўважлівага слухання Божага слова і кіраўніцтва гэтым словам у жыцці. А пост і адрачэнні павінны толькі дапамагчы нам у дасягненні гэтай мэты. Яны павінны паспрыяць нашай сустрэчы з Панам.
Мэта Вялікага посту – у тым, каб нанова паверыць у Бога, даверыцца Яму, зноў паставіць Яго ў цэнтры свайго жыцця. Адмовіцца ад таго, што прыносіць вялікую асалоду, і выбраць штосьці сапраўды вартае.
Трэба заўсёды памятаць, што Вялікі пост заканчваецца Уваскрасеннем, што менавіта смерць на Крыжы адкрыла нам неба. Таму ніколі пост не можа быць каштоўнасцю сам па сабе: ён павінен служыць нашай унутранай перамене.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.