З 27 па 29 сакавіка ў нашай парафіі праходзілі рэкалекцыі – духоўныя практыкаванні для лепшай падрыхтоўкі перажывання ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Рэкалекцыі праводзіў пробашч віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ксёндз Валерый Орсік.
 
«Ці верыш ты ў змёртвыхпаўстанне? Нашыя рэкалекцыі заахвочваюць нас адказаць на гэтае пытанне, – распачаў гамілію ў трэці дзень рэкалекцый ксёндз Валерый. – У першы дзень мы разважалі над уласным крыжом, штодзённым. Як зразумець Божую волю, якія грахі нам перашкаджаюць у яе выкананні? У працы над сабой нам дапамагаюць сакрамэнты, асабліва сакрамэнт пакаяння і паяднння, сакрамэнт Эўхарыстыі. Мы спрабавалі зразумець тое, што неабходна ўмець перад Богам прызнаваць сваю віну (...). У другі дзень мы разважалі над тым, што нельга затрымацца над ўласнай віной, але памятаць пра Божае прабачэнне. Каб мы маглі прабачыць і іншаму чалавеку (...). А сёння нам варта зразумець: ці веру я ва ўскрасенне? Неабходна памятаць пра Божую прысутнасць у кожны дзень нашага жыцця, нягледзячы ні на якія цяжкасці. Варта таксама зразумець, што нельга жыць толькі для сябе, але для іншых, прынамсі самых родных асоб». 
 
«Жадаю, каб перажытыя вамі рэкалекцыі прынеслі добрыя плады, каб надыходзячыя святы вы перажылі ў Божай радасці, у супакоі і згодзе са сваім сумленнем!» – пажадаў рэкалекцыяніст.
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч