Чувайце! «Калі б гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, то не спаў бы... Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў гадзіну, аб якой не думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы».
17-18 сакавіка 2018 г. у Касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку адбылося малітоўнае чуванне для моладзі. Гэта яшчэ адзін элемент духоўнай падрыхтоўкі да Вялікадня. У сустрэчы ўдзельнічалі маладыя людзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі, каля 130 чалавек. Гэта чуванне з’яўляецца выразам нашай гатоўнасці для любой спакусы злога ў нашым жыцці, каб загартаваць сваю волю, і, нарэшце, малітваў ў канкрэтных інтэнцыях.
Наша цудоўная сустрэча з Езусам адбывалася ў сакрамэнце пакаяння, падчас Святой Імшы, у адарацыі і спевах. Удзельнікі ахвотна карысталіся з магчымасці споведзі. Пры канфесіяналах арганізаваліся чэргі. Можна было паразмаўляць са святаром. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту дала магчымасць дасведчыць Божую прысутнасць. Гледзячы на Езуса ў Эўхарыстыі, у спевах і цішыні, размаўляючы са сваім лепшым сябрам, чуванне ператварылася ў вялікую хвалу і падзяку. Гэты быў час цішыні, але і спантанная радасць. 
Падчас усяночнага чування кожны з нас мог адчуць сябе ў супольнасці. Мы разам маліліся, спявалі, слухалі, размаўлялі. Кожны імкнуўся пабудаваць адносіны з Богам і з іншым чалавекам. Кожны здолеў ўбачыць, што хрысціянства на самой справе нешта прыгожае і захапляльнае. Ноч у Полацкім касцёле была выдатнай магчымасцю папоўніць свае духоўныя батарэі. Начныя гадзіны, праведзеныя з Богам не страчаныя. У кожнага з нас было шмат за што падзякаваць папрасіць прабачэння, аб чым запытацца. Маем надзею, што плады гэтай сустрэчы, будуць спрыяць далейшаму духоўнаму развіццю нашай моладзі. 
Вялікій дзякуй Айцам Сальватарыянам, якія арганізавалі нам транспарт і малітоўную падтрымку. Дзякуем Богу за кожнага чалавека, якога сустрэлі на нашым шляху, і за Яго вялікую любоў да нас. За ўсё гэта Хвала Пану.
Тэкст і фота С. Анна Мiзавец