Пятніцу першага тыдня Вялікага посту, 23 лютага, Папа Францішак абвясціў асаблівым днём посту і малітвы за мір. Падтрымаць ініцыятыву заклікае вернікаў Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
 
«Занепакоены шматлікімі ваеннымі канфліктамі ў свеце на розных кантынентах, Папа звяртаецца з просьбай да ўсіх вернікаў і людзей добрай волі прыняць удзел у асаблівым дні малітваў і посту ў інтэнцыі міру.(…) Заахвочваю вас, дарагія браты і сёстры, далучыцца да гэтага духоўнага змагання і ахвяраваць свае малітвы і пост у згаданы дзень згодна з інтэнцыяй Папы Францішка», ‒ заахвочвае біскуп Віцебскі.
 
Гэты дзень пройдзе перадусім у інтэнцыі народаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана.