Папяльцовая серада ў гэтым годзе, а значыць і пачатак Вялікага посту, выпадае на 14 лютага. У гэты дзень кожны католік мае абавязак захоўваць строгі пост (адзін пасілак да сыта на працягу дня) і ўдзельнічаць у святой Імшы, якія ў нашай парафіі адбудуцца ў 11.00 і 19.00, а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
 
Папяльцовая серада атрымала сваю назву з-за абраду пасыпання галоў попелам. Падчас гэтага абраду святар кажа: "Кайцеся і верце ў Евангелле" альбо "Памятай, што ты - прах, і ў прах вернешся". Гэта сімвалізуе нашу гатоўнасць да пакаяння, да перажывання посту ў малітве і адрачэннях, а таксама нагадвае аб тым, што мы часова на гэтай зямлі.
 
Паспрыяць лепшай падрыхтоўцы і перажыванню таямніц смерці і ўваскрасення Хрыста дапамогуць адмысловыя набажэнствы. Песні жальбы будзем спяваць у кожную нядзелю: па-польску раніцай а 8-й гадзіне і па-беларуску ў 10.30. Набажэнствы Крыжовага шляху будуць праходзіць у кожную пятніцу: раніцай пасля святой Імшы ў 11.00 (па-польску) і вечарам у 18.15 (па-беларуску).
 
А святкаваць Вялікдзень будзем 1 красавіка.
Падрыхтавала Святлана Жылевіч