Вербная Нядзеля адзначаецца непасрэдна перад Пасхай, таму з’яўляецца ўступам да Вялікага Тыдня – часу паглыбленай рэфлексіі і разважання над Мукай Пана. 
Само свята, аднак, з’яўляецца радасным, бо адносіцца да здарэнняў, якія маюць пазітыўны адгалосак. Усе чатыры Евангелля (паводле Марка, Лукі, Яна і Мацвея) апісываюць трыўмфальны ўваход Езуса ў Ерузалем. 
Евангелісты расказваюць пра тое, як Хрыстус, які сядзіць на асляняці, уяжджае ў Ерузалем у хвале і пад радасныя воклічы вітаючых Езуса людзей. Кідалі яны на дарогу свае плашчы, а таксама пальмовыя галінкі, каб выказаць пашану і праслаўленне для Божага Сына. Вослік з’яўляецца сімвалам сціпласці і пакоры Валадара, які, абіраючы чалавечае цела, хацеў найбольш наблізіцца да звычайных простых людзей. 
Зраніцы ў горадзе можна ўбачыць шмат людзей з упрыгожанымі галінкамі вярбы, якія як калісьці ідуць прывітаць прыходзячага Пана. Святкаванне гэтага здарэння пачнецца святой Імшой. Незвычайным у літургіі слова будзе чытанне Евангелля па ролях, што паўторыцца толькі ў Вялікую Пятніцу. Пасля Эўхарыстыі вернікі выйдуць ва ўрачыстай працэсіі з узнёслым спевам “Гасанна!”. Усе абрады ў гэты дзень будуць прывязаныя да біблійных здарэнняў уваходу Хрыста ў Ерузалем. Працэсія ў нашай святыні адбылася ў 11:00.
У гэтым годзе Вербную Нядзелю адзначаем у адзін дзень з нашымі братамі праваслаўнымі. Жадаем ім і ўсёй нашай супольнасці глыбокага перажывання Вербнай Нядзелі.
 
 
Тэкст: Ганна Рышкевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч
Пераклад: Анжеліка Пілат