Ужо добрай традыцыяй і сапраўднай духоўнай неабходнасцю ў нашай парафіі сталі велікапостныя рэкалекцыі. У гэтым годзе ксёндз пробашч Антоні Земба запрасіў маладога святара Андрэя Букштана з Мінска, з Ордэну Айцоў Капуцынаў.
Праграма трохдзённых рэкалекцый аказаліся вельмі насычанай. Споведзь, святая Імша, Божае слова, навука, крыжовы шлях, адарацыя найсвяцейшага сакрамэнта – усё гэта падштурхоўвала і спрыяла духоўнаму аднаўленню парафіянаў. Незвычайным было і тое, што айцец Андрэй смела выходзіў на касцёл падчас навукі і задаваў вернікам пытанні, на падставе якіх будаваў свае далейшыя разважанні. 
Кожны мог чарговы раз задумацца над тым, чым для яго з’яўляецца сакрамант пакуты і паяднання, як па-сапраўднаму выкарыстоўваць сваю вольную волю, каб не стаць самім сабе ворагам, наколькі нашыя штодзённыя крыжы неабходным кожнаму, нават дзіцяці, для збаўлення. 
Спадзяюся, што за гэты час кожны змог наблізіцца да Бога і бліжняга, паяднацца і з радасным сэрцам чакаць Змёртвыхпаўстання нашага Пана Езуса Хрыста.
 
Тэкст: Анжаліка Пілат
Фота Ірына Гайдамовіч